Беларускія сенатары 31 кастрычніка на пасяджэнні адобрылі Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Грэцыі аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў.
Як паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, дакумент быў падпісаны ў снежні 2013 года ў Афінах і накіраваны на ўрэгуляванне пытанняў, звязаных з ажыццяўленнем міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў і грузаў паміж Беларуссю і Грэцыяй, а таксама транзітам праз іх тэрыторыю.
Сёння на пасяджэнні члены Савета Рэспублікі таксама адобрылі ратыфікацыю дакумента, які прадугледжвае ўнясенне паправак у Пагадненне паміж урадам Беларусі і Федэральным саветам Швейцарыі аб міжнародных аўтамабільных пасажырскіх і грузавых перавозках ад 18 снежня 2000 года. Адпаведны дакумент быў падпісаны ў Жэневе ў лютым бягучага года. Змяненні прадугледжваюць лібералізацыю ўмоў ажыццяўлення беларускімі і швейцарскімі перавозчыкамі аўтамабільных перавозак на тэрыторыі дзяржаў бакоў. У гэтых мэтах, у прыватнасці, адмяняецца неабходнасць атрымання дазволаў на ажыццяўленне аўтамабільных перавозак паміж дзвюма краінамі.
Акрамя таго, члены Савета Рэспублікі адобрылі ратыфікацыю Пратакола аб спыненні дзеяння Пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб транзіце тавараў, што перамяшчаюцца паміж мытнымі органамі дзвюх краін, ад 29 чэрвеня 2007 года.
31 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
31 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-411/35/27947
Текущая дата: 23.11.2024