У небе над Растовам маглі сутыкнуцца шэсьць пасажырскіх самалётаў, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў авіяцыйных колах.
Надзвычайнае здарэньне адбылося напярэдадні: адразу шэсьць лайнэраў апынуліся на адной вышыні ў адным пункце над горадам Марозаўск на працягу трох-пяці хвілінаў. Экстрэмальную сытуацыю зьвязваюць з катастрофай Boeing-777 ў Данецкай вобласьці і інструкцыямі, якія прадпісваюць аблятаць небясьпечную зону, перадае newsru.com.
Крыніца распавяла: «У мінулую суботу дыспэтчары растоўскага авіяцыйнага вузла здолелі правесьці ўнікальную апэрацыю па разводзе шасьці пасажырскіх авіялайнэраў, якія апынуліся на працягу трох-пяці хвілін у адной кропцы, у небе над марозаўскім раёнам (Растоўская вобласьць), і якія ляцелі на адной вышыні. Пры гэтым абставіны склаліся такім чынам, што шэсьць пасажырскіх самалётаў, якія выконвалі рэйсы ў Маскву, Анапу, Ерэван, Тэль-Авіў, Сымфэропаль, у часавым прамежку ў раёне 11:20 па маскоўскім часе да 11:30 па маскоўскім часе, апынуліся на адным эшалёне, вышыні каля 10 тыс. м фактычна ў адным паветраным калідоры над горадам Марозаўск Растоўскай вобласьці».
Паводле яго слоў, такая сытуацыя магла ўзьнікнуць з-за праблем з пралётам праз паветраную прастору Ўкраіны. «Спэцыялісты-авіядыспэтчары на працягу некалькіх хвілін прынялі цэлы шэраг пісьмовых рашэньняў, якія дазволілі пасьпяхова вырашыць нестандартную сытуацыю, блізкую да надзвычайнай, і разьвесьці на розныя эшалёны гэтыя пасажырскія самалёты», — сказаў суразмоўца агенцтва.
У цяперашні час па дадзеным факце праводзіцца службовая праверка.
Па дадзеных агенцтва, усе шэсьць лайнэраў без праблем даляцелі да аэрапортаў і зьдзейсьнілі пасадку.
Радыё Свабода, 20 ліпеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-411/36/26747
Текущая дата: 23.11.2024