Белорусский портал в Казахстане

Кацяняты на паўтары гадзіны спынілі работу нью-ёркскага метро



Работа дзвюх ліній нью-ёркскага метро была спынена на 1,5 гадзіны з-за двух кацянят, якія апынуліся на пуцях, перадаюць інфармагенцтвы.

Двух маленькіх кацянят на рэйках убачыў адзін з пасажыраў. Работнікі метрапалітэна неадкладна прыпынілі рух паяздоў на дзвюх лініях і знялі напружанне з кантактнай рэйкі, каб жывёлін не забіла токам.

Аднак вылавіць кацянят аказалася не так проста. Выцягнуць іх з-пад рэек удалося толькі праз паўтары гадзіны з дапамогай прапанаванай ежы.

Як паведамляецца, кацяняты ў выніку "выратавальнай" аперацыі не пацярпелі. Супрацоўнікі метрапалітэна змясцілі іх у скрыню і вынеслі ў бяспечнае месца. Пазней былі знойдзены гаспадары жывёлін. Якім чынам кацяняты апынуліся ў метро, засталося нявысветленым. Тым часам у Інтэрнэце з`явілася відэа, на якім паказана бегаючае па пуцях шэра-паласатае кацяня.

30 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-411/38/23089
Текущая дата: 22.11.2024