Белорусский портал в Казахстане

Касмічны карабель Crew Dragon прыстыкаваўся да МКС



Пілатуемы касмічны карабель Crew Dragon кампаніі SpaceX прыстыкаваўся да Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС).

Стыкоўка прайшла ў аўтаматычным рэжыме ў 9.16 па часе ўсходняга ўзбярэжжа ЗША (16.16 мск). На борце карабля знаходзіцца экіпаж місіі Crew −7 — касманаўт Раскосмаса Канстанцін Барысаў, астранаўт NASA Язмін Магбелі, астранаўт Еўрапейскага касмічнага агенцтва Андрэас Магенсен і астранаўт Японскага агенцтва аэракасмічных даследаванняў Сатосі Фурукава.  Члены экіпажа на станцыі прабудуць каля шасці месяцаў.

Запуск Crew Dragon адбыўся ў суботу з касмадрома ў касмічным цэнтры Кэнэдзі (штат Фларыда). Шлях да станцыі заняў крыху больш за суткі.

Звязда, 27 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-411/4/70814
Текущая дата: 18.05.2024