У Малдавіі Партыя сацыялістаў пачала збор подпісаў у падтрымку далучэння краіны да Мытнага саюза (МС ) Расіі , Беларусі і Казахстана.
«Мы пачалі нацыянальную кампанію па зборы подпісаў у падтрымку ўваходжання Малдовы ў МС і затым у Еўразійскі Саюз. Паралельна будзем інфармаваць грамадзян пра выгады гэтага знешнепалітычнага вектара для нашай краіны» , — сказаў лідэр партыі, дэпутат парламента і былы віцэ — прэм’ер рэспублікі Ігар Дадон.
Ён падкрэсліў, што, па праведзеных у апошні час апытаннях грамадскай думкі, пераважная большасць малдаўскіх грамадзян аддаюць перавагу МС Еўрапейскаму саюзу.
Звязда, 27 сакавіка 2014
Ён падкрэсліў, што, па праведзеных у апошні час апытаннях грамадскай думкі, пераважная большасць малдаўскіх грамадзян аддаюць перавагу МС Еўрапейскаму саюзу.
Звязда, 27 сакавіка 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-414/2/25535
Текущая дата: 22.11.2024