Белорусский портал в Казахстане

Нобелеўская прэмія па літаратуры прысуджана Кадзуа Ісігура



Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы.

Нобелеўская прэмія па літаратуры прысуджана брытанскаму пісьменніку японскага паходжання Кадзуа Ісігура.

У мінулым годзе Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Боб Дылан з фармулёўкай за "стварэнне паэтычных вобразаў у вялікай амерыканскай песеннай традыцыі".

Рашэнне стала сенсацыйным, паколькі прэмія ўпершыню была ўручана рок-музыканту, а тэксты песень ацэнены як сур`ёзныя літаратурныя творы.

Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па хіміі сталі Жак Дэбушы, Ёахім Франк і Рычард Хендэнсан.

Высокая ўзнагарода прысуджана ім за распрацоўку крыяэлектроннай мікраскапіі, якая дае магчымасць вывучаць біялагічныя ўзоры.

Нобелеўская прэмія па фізіцы ў 2017 годзе прысуджана вучоным Райнеру Вайсу, Бары Барышу і Кіпу Торну за выяўленне гравітацыйных хваль дэтэктарам LIGO.

Прэмію па фізіялогіі і медыцыне атрымалі амерыканскія спецыялісты Джэфры Хол, Майкл Росбаш і Майкл Янг за адкрыццё малекулярных механізмаў, якія стаяць за біялагічнымі гадзінамі. 9 кастрычніка аб`явяць нобелеўскіх лаўрэатаў па эканоміцы. Памер Нобелеўскай прэміі ў 2017 годзе складае 9 млн шведскіх крон ($1,1 млн.).

5 кастрычніка 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/1/40860
Текущая дата: 01.05.2024