Белорусский портал в Казахстане

Дні культуры і кіно Беларусі праходзяць ва Узбекістане



Дні культуры і кіно Беларусі ўпершыню праходзяць ва Узбекістане, паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Праграма мерапрыемстваў сфарміравана з выступленняў заслужанага калектыву Беларусі ансамбля "Сябры", заслужанага акадэмічнага калектыву Беларусі "Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі", вядучага майстра сцэны Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І. Жыновіча, Ігара Задарожнага.

Акрамя канцэртаў беларускіх артыстаў, гледачы таксама атрымалі магчымасць убачыць карціны, створаныя ў Беларусі. У кінаафішы 4 фільмы "Тум-Пабі-Дум", "Сляды на вадзе", "Неверагоднае перамяшчэнне" і "Брэсцкая крэпасць".

Супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана ў сферы культуры рэгулюецца дагаворам аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтваў, падпісаным у 1994 годзе.

13 красавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/1/43153
Текущая дата: 04.05.2024