Белорусский портал в Казахстане

Інтэрнэт чакае сусветны збой 11 кастрычніка



Карпарацыя па прысваенні імёнаў і нумароў (ICANN) запусціць працэс замены крыптаграфічных ключоў, закліканых забяспечваць бяспеку даменных імёнаў (DNS), 11 кастрычніка ў 19:00 па мінскім часе.

ICANN знайшла недасканаласці ў наяўнай сістэме ў сувязі з тым, што кіберзлачынцы, апрацоўваючы запыт карыстальніка, накіроўвалі яго на сваю інтэрнэт-пляцоўку. Пашырэнне DNS Security Extensions (DNSSEC) заклікана вырашыць наяўную праблему.

Першапачаткова планавалася, што абнаўленне запусцяць у 2017 годзе, аднак у працэсе падрыхтоўкі стала вядома пра негатоўнасць большасці аператараў. Падобная працэдура будзе праведзена ўпершыню за восем гадоў.

ICANN заяўляе, што змена ключоў шыфравання не будзе суправаджацца збоямі. DNSSEC-распазнавальнік выкарыстоўваюць аператары, якія прадастаўляюць свае паслугі 750 млн чалавек. Некарэктная праца інтэрнэту закране невялікі адсотак людзей.

Арганізацыя раіць аператарам перайсці на DNSSEC, каб пазбегнуць непаладак і наступных скаргаў.

Звязда, 11 кастрычніка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/1/45305
Текущая дата: 03.05.2024