Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка 8 лістапада зробіць рабочы візіт у Казахстан для ўдзелу ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ)



Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, перамовы лідараў краін АДКБ пройдуць у вузкім і пашыраным фарматах.

На парадку дня — абмеркаванне актуальных праблем міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, тэматыка ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, а таксама пытанні, якія тычацца перспектыўнай і бягучай дзейнасці АДКБ, у тым ліку кадравыя, арганізацыйныя і фінансавыя аспекты.

Па выніках саміту прадугледжваецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.

БелаПАН
Мінск, 7 лістапада 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/1/45529
Текущая дата: 29.03.2024