Белорусский портал в Казахстане

Складзены рэйтынг краін па тым, як насельніцтва валодае англійскай мовай



Беларусь на 47-м месцы.

Міжнародная кампанія, якая спецыялізуецца на вывучэнні моў, склала рэйтынг краін па ўзроўні валодання англійскай мовай. Беларусь заняла 47-е месца з 100, паведамляецца ў адпаведнай справаздачы.

Рэйтынг пабудаваны на дадзеных, атрыманых з апытанняў. Усяго апытаныя больш за 1 млн чалавек з 100 краін. Узровень ведання англійскай мовы вымяраецца адмысловым індэксам. 

Лепш за ўсіх ведаюць англійскую мову ў Нідэрландах, а горш за ўсіх - у Лівіі.

Беларусь апынулася на 47-й пазіцыі паміж Расіяй і Гватэмалай.

Звязда, 6 лістапада 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/1/50524
Текущая дата: 04.05.2024