Белорусский портал в Казахстане

УСУ страцілі больш за 31 тысячу салдат у Курскай вобласці



Украінскія баевікі ўварваліся ў расійскі прыгранічны рэгіён у жніўні і з таго часу нясуць вялікія страты.

Страты ўкраінскай арміі ў Курскай вобласці наблізіліся да 32 тыс вайскоўцаў, паведамілі ў Мінабароны Расіі.

Падраздзяленні групоўкі "Поўнач" за апошнія суткі адбілі сем контратак УСУ на пяці ўчастках – у раёнах Дар’іна, Леанідава, Малая Локня, Мікалаева-Дар’іна і Новаіванаўка. Там засяродзіліся асноўныя сілы некалькіх украінскіх брыгад, сярод якіх мотастралкі, танкісты, дэсантнікі, марпехі і войскі тэраабароны.

У выніку праціўнік страціў 90 салдат, танк, дзве БМП, бронетранспарцёр, тры бронемашыны і два аўтамабілі.

Расійская вайсковая авіяцыя і артылерыя нанеслі ўдары па скапленнях украінскіх вайскоўцаў, якія часова дыслацыяваліся ў прыграніччы недалёка ад Суджы.

Аператыўна-тактычная авіяцыя і ракетчыкі ў сваю чаргу ўдарылі па ўкраінскіх вайсковых базах у Сумскай вобласці. За апошнія суткі ўзброеныя сілы Украіны страцілі больш за 300 вайскоўцаў, пяць танкаў, БТР, чатыры БМП, два мінамёты і гэтак далей.

З моманту пачатку ўварвання ў Курскую вобласць Расіі страты УСУ на гэтым участку баявых дзеянняў склалі больш за 31 700 вайскоўцаў, 200 танкаў і вялікую колькасць іншай тэхнікі.

Аперацыя па знішчэнні фармаванняў УСУ ў рэгіёне працягваецца, адзначылі ў расійскім ваенным ведамстве.

Мінск, 12 лістапада 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/1/75840
Текущая дата: 15.11.2024