Белорусский портал в Казахстане

Дзяржаўны візіт Лукашэнкі ў Пекін адкрые новыя магчымасці для супрацоўніцтва Беларусі і КНР



Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюн напярэдадні дзяржаўнага візіту беларускай дэлегацыі на вышэйшым узроўні ў Пекін.

Дзяржаўны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў КНР паслужыць імпульсам для беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах, а таксама адкрые новыя магчымасці для далейшага развіцця двухбаковых адносін. 

"З 28 лютага па 2 сакавіка па запрашэнні Старшыні КНР Сі Цзіньпіна Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведае Пекін з дзяржаўным візітам, а таксама правядзе дружалюбныя сустрэчы і перагаворы з кіраўніцтвам кітайскага боку", - адзначыў дыпламат.

Пасол таксама расказаў: "Адбудзецца паглыблены абмен думкамі адносна двухбаковых адносін, супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў розных галінах і асноўных міжнародных і рэгіянальных пытанняў. Будзе падпісаны шэраг дакументаў супрацоўніцтва ў такіх галінах, як палітыка, эканоміка, гандаль, фінансы, прамысловасць, сельская гаспадарка, навука і тэхніка, спорт, турызм, ахова здароўя, міжрэгіянальнае супрацоўніцтва, сродкі масавай інфармацыі і іншых сферах".

27 лютага 2023, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/102/68572
Текущая дата: 07.10.2024