Белорусский портал в Казахстане

У католікаў сёння Вербная нядзеля



Каталіцкі свет сёння адзначае ўваход Гасподні ў Іерусалім.

Сотні беларускіх католікаў прыйшлі сёння ў Архікафедральны касцёл імя Святой Дзевы Марыі ў Мінску, каб асвяціць галінкі вярбы і прыняць удзел у святочнай літургіі.

Ранішняя служба, на якой асвяцілі вербы, прайшла на беларускай мове, яшчэ адна імша будзе на польскай мове.

Каталіцкі свет сёння адзначае ўваход Гасподні ў Іерусалім. Асвячоныя галінкі вярбы вернікі прынясуць дадому і будуць захоўваць увесь год, а потым спаляць, каб пасыпаць галаву іх попелам у Попельную сераду.

У католікаў у наступную нядзелю Вялікдзень – самае вялікае хрысціянскае свята. На наступным тыдні пачнецца Святы Трыдыум, падчас якога ў касцёлах будуць успамінаць апошнія дні зямнога жыцця Збавіцеля, Яго крыжовыя пакуты, смерць і Уваскрэсенне.

Мінск, 2 красавіка 2023
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/105/68909
Текущая дата: 18.11.2024