Белорусский портал в Казахстане

Дэлегацыя Мінска ўдзельнічае ў Міжнародным фестывалі «Наўруз Душанбэ-2023»



У сталіцы Таджыкістана Душанбэ праходзіць Міжнародны фестываль «Наўруз Душанбэ — 2023». У ім прымае ўдзел дэлегацыя горада Мінска на чале з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Надзеяй Лазарэвіч.

Свята праводзіцца Выканаўчым органам дзяржаўнай улады горада Душанбэ ў знак шанавання гісторыі і цывілізацыі, а таксама ўмацавання сяброўскіх адносін. Нагадаем, сталіцы Таджыкістана і Беларусі з’яўляюцца гарадамі-пабрацімамі.

— Адносіны двух гарадоў дынамічна развіваюцца ў самых розных сферах, — адзначыла ў сваім выступленні Надзея Лазарэвіч. — Мінск узаемадзейнічае з многімі краінамі свету. Эканоміка застаецца адкрытай для доўгатэрміновага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Дэлегацыя Мінска наведала выставу фестывалю «Наўруз Душанбэ — 2023» у парку «Ірам». Акрамя таго, запланаваны некалькі дзелавых сустрэч.

Звязда, 21 сакавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/107/68743
Текущая дата: 18.11.2024