Чым яшчэ вядома гэта дата?
Сёння, 21 лютага, Міжнародны дзень роднай мовы. Генеральная канферэнцыя ЮНЕСКА выбрала гэты дзень у знак памяці і салідарнасці з удзельнікамі дэманстрацыі, якія 21 лютага 1952 года ў Бангладэш выйшлі на вуліцы, каб патрабаваць ва ўладаў краіны прызнаць іх родную мову бенгалі дзяржаўнай. Але, на жаль, гэтая студэнцкая дэманстрацыя была жорстка спынена, і ад куль паліцэйскіх загінулі людзі. Мовы з`яўляюцца наймацнейшым інструментам захавання і развіцця нашай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны. Галоўная мэта свята – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
21 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы
21 лютага ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы. Першыя дакументальныя пасведчанні аб дзяржаўных зямельных актах адносяцца да 1398 года. Ужо тады беларусы мералі зямлю і займаліся складаннем карт. Без працы геадэзістаў немагчыма ўявіць сабе працу геолагаў і землеўпарадчыкаў, географаў і гісторыкаў. Без карт – тапаграфічных, фізічных, палітычных – не абысціся ні вайскоўцам, ні турыстам, ні школьнікам. Таму карпатлівая праца людзей, якія прадстаўляюць нам як на далоні нашу краіну, асабліва каштоўная. Сёння супрацоўнікі службы выконваюць самыя розныя задачы ў сферы ўдасканалення зямельных адносін, вырашэння агульнадзяржаўных праблем развіцця эканомікі, абароны і бяспекі, інвентарызацыі і ацэнкі нерухомай маёмасці.
21 лютага адзначаюць Дзень фельчара
21 лютага адзначаюць яшчэ адно прафесійнае свята – Дзень фельчара. На сённяшні дзень дата афіцыйна не зацверджана. Тым не менш медыцынскія работнікі гэтага напрамку ўпэўнены, што яны вартыя свайго адведзенага дня. Фельчары – гэта медыкі, якія звычайна працуюць на хуткай дапамозе або ў фельчарска-акушэрскіх пунктах у сельскай мясцовасці. Дзякуючы своечасовай дыягностыцы і накіраванню да ўрача-спецыяліста яны ратуюць жыцці людзей. Сучасны фельчар мае права не толькі на ажыццяўленне дыягностыкі і ўсталяванне дыягназу, а таксама на правядзенне самастойнага лячэння? За гэта іх вельмі любяць і шануюць.
21 лютага Міжнародны дзень экскурсавода
Міжнародны дзень экскурсавода таксама святкуецца сёння. Экскурсавод як прафесія аформілася да 1970-х гадоў, калі турызм стаў сапраўды масавым, ператварыўшыся ў асобную галіну эканомікі. Да гэтага функцыі гідаў выконвалі супрацоўнікі музеяў ці мясцовыя жыхары - энтузіясты. Рост маштабаў і значнасці турызму ў свеце прыводзіць да пастаяннага павышэння ролі экскурсаводаў. Штодня яны адкрываюць для турыстаў раней невядомыя гарады і славутасці. Беларуская экскурсійная школа заўсёды была лепшай у былым Саюзе, ды і зараз займае адно з вядучых месцаў па той увазе, якая надаецца спецыялістам. Гэта і атэстацыя, і курсы па падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі. У краіне каля тысячы толькі сертыфікаваных экскурсаводаў.
Няхай вам сённяшні дзень запомніцца чым-небудзь добрым!
Сталічнае тэлебачанне, 21 лютага 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/109/68515
Текущая дата: 18.11.2024