У Грузіі адбыліся два землетрасенні з інтэрвалам у некалькі хвілін магнітудай 4,4 і 3,3. Пра гэта паведаміў Нацыянальны цэнтр сейсмічнага маніторынгу.
Эпіцэнтр знаходзіўся ў сяле Гомі недалёка ад горада Азургеці. Магнітуда землетрасення склала 4,4.
Праз шэсць хвілін адбылося другое землетрасенне. Штуршкі зафіксаваныя ў пяці кіламетрах ад горнага курортнага пасёлка Бахмаро.
Аб магчымых разбурэннях і пацярпелых пакуль не паведамляецца.
У суботу ўвечары стала вядома пра землетрасенне магнітудай 4,3, якое адбыўся ў заходняй частцы Грузіі.
Звязда, 12 лютага 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/112/68408
Текущая дата: 19.11.2024