Белорусский портал в Казахстане

У Зімбабвэ выказаліся за прадаўжэнне ўдзелу Беларусі ў праграме па мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі



У рамках дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ адбылася сустрэча міністра замежных спраў Сяргея Алейніка з міністрам замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрыкам Шавам, паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін, у тым ліку запланаваныя сумесныя мерапрыемствы, супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках, пытанні пашырэння дагаворна-прававой базы.

«Асаблівая ўвага ўдзелена дэталізацыі шэрага тэм дзяржаўнага візіту, уключаючы перспектывы развіцця прамысловай кааперацыі Беларусі і Зімбабвэ, рэалізацыю сумесных праектаў, далейшае ўмацаванне ўзаемадзеяння дзвюх краін у розных сферах эканомікі», — расказалі ў міністэрстве.

Фрэдэрык Шава пацвердзіў зацікаўленасць зімбабвійскага боку ў прадаўжэнні ўдзелу Беларусі ў праграме па мадэрнізацыі і механізацыі сельскай гаспадаркі.

Звязда, 30 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/114/68202
Текущая дата: 19.11.2024