Белорусский портал в Казахстане

"Мы, палякі, не з`яўляемся ворагамі беларусаў". Паляк назваў будаўніцтва агароджы на граніцы шызафрэніяй



У праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА польскі пісьменнік і публіцыст Томаш Грыгуч падзяліўся меркаваннем аб узвядзенні агароджы на беларуска-польскай граніцы.

"Мы паставілі на польска-беларускай граніцы агароджу, сцяну. Сцяну, якая дзеліць польскі і беларускі народы з суседам, які ніколі не быў нам варожы. Мы, палякі, таксама не з`яўляемся ворагамі беларусаў. Мы брацкія народы. У нас агульная гісторыя. У нас агульныя карані. Вы з`яўляецеся нашчадкамі Вялікага Княства Літоўскага. Вы, не Жамойць, не Каўнас. Мы, палякі, гэта добра разумеем", - сказаў Томаш Грыгуч.

Ён задаўся пытаннем: "Што зрабілі з сябе Каўнас, Жамойць, Літва? Літва стала нямецкай зямлёй, як гэтага хацеў Адольф Гітлер. Чые войскі знаходзяцца ў Літве? Амерыканцы і Бундэсвер. Усё гэта вельмі сумна і варта шкадавання".

"Гэта шызафрэнія. Пабудавалі сцяну, якая раздзяляе два брацкія народы, у якіх агульная гісторыя, каб мігранты не пераходзілі праз граніцу. А тым часам не заўважылі, што з боку Жмудзі, Украіны мігранты спакойна праходзяць", - акцэнтаваў увагу польскі публіцыст.



20 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/115/68059
Текущая дата: 19.11.2024