Кітайскія навукоўцы выявілі закамянеласці базальных птушак новага роду Jinguofortisidae ў фаўне Жэхэ — старажытнай экасістэме, якая існавала на паўночным усходзе Кітая.
Узрост — у межах 135-120 мільёнаў гадоў, мелавая птушка мела чэрап дыназаўра і цела незвычайнай формы, ёй далі назву Cratonavis zhui, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Больш паглыбленыя даследаванні раскрылі працэс адаптыўнай эвалюцыі чэрапа, лапатачнай і першай плюсневых костак гэтых птушак. Гэта важнае даследаванне эвалюцыі ад дыназаўраў да птушак было праведзена Ван Мінем і Лі Чжыхэнам, даследчыкамі Інстытута палеанталогіі пазваночных і палеаантрапалогіі Кітайскай акадэміі навук. Навукова-даследчы артыкул на дадзеную тэму быў апублікаваны ў міжнародным акадэмічным часопісе «Nature Ecology & Evolution».
Звязда, 15 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/118/67950
Текущая дата: 19.11.2024