Белорусский портал в Казахстане

Пентагон не бачыць у Беларусі намераў уступаць у канфлікт ва Украіне



Сумесныя беларуска-расійскія лётна-тактычныя вучэнні пройдуць у студзені, плануецца выкарыстоўваць усе аэрадромы і палігоны ВПС і войск СПА Беларусі.

У Пентагоне не бачаць намераў Мінска ўступіць ва ўкраінскі канфлікт, пра гэта паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік амерыканскага Мінабароны.

Ён удакладніў, што Вашынгтон ведае аб запланаваных сумесных лётна-тактычных вучэннях Масквы і Мінска.

"Мы не бачым прыкмет таго, што Беларусь мае намер уступіць у канфлікт", - паведаміў прадстаўнік ведамства.

Сумесныя вучэнні

Як паведамлялі раней у прэс-службе беларускага Мінабароны, сумесныя з Расіяй лётна-тактычныя вучэнні пройдуць у перыяд з 16 студзеня па 1 лютага.

Плануецца, што ў манеўрах будуць задзейнічаны авіяцыйныя падраздзяленні дзвюх краін. У час вучэнняў будуць выкарыстоўвацца ўсе аэрадромы і палігоны ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны Беларусі.

Па даных міністэрства абароны, расійскі авіяцыйны складальнік з ліку ваенна-касмічных сіл УС РФ прыбыў у Беларусь 8 студзеня.
Мэтай вучэнняў названа павышэнне ўзроўню баявой падрыхтоўкі беларускіх і расійскіх ваенных лётчыкаў, якія ўваходзяць у склад авіяцыйнага кампанента рэгіянальнай групоўкі войск.

Раней у Мінабароны заяўлялі, што манеўры не накіраваны супраць трэціх краін.

Беларуска-расійская групоўка войск

Авіяцыйныя падраздзяленні, якія прымуць удзел у вучэннях, уваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войск (РГВ). Рашэнне аб стварэнні РГВ у кастрычніку 2022 года прынялі прэзідэнты Беларусі і Расіі ў мэтах умацавання абараназдольнасці дзяржавы.

Групоўкі войск дзвюх краін ужо паспелі правесці вучэнні мотастралковых і танкавых падраздзяленняў, СПА і іншых спецвойск.

Мінск, 14 студзеня 2023
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/118/68021
Текущая дата: 19.11.2024