Белорусский портал в Казахстане

Пратэсты ў Перу: ахвярамі сутыкненняў сталі не менш за 17 чалавек



У перуанскім горадзе Хульяка ў выніку пратэстаў загінулі як мінімум 17 чалавек.

Паводле дадзеных медыкаў правінцыі Сан-Раман, акрамя загінулых у ходзе сутыкненняў розныя траўмы атрымалі яшчэ больш за 50 чалавек. Антыўрадавыя выступленні ў гэтай правінцыі праходзяць з 6 студзеня. Маніфестанты патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Перу Дзіны Балуартэ і правядзення новых выбараў. Таксама паведамляецца, што сёння ўрадавая дэлегацыя правядзе перагаворы з пратэстуючымі.

Дэманстрацыі ў Перу пачаліся яшчэ ў снежні 2022 года пасля адхілення ад улады прэзідэнта Педра Кастыльё. Ахвярамі снежаньскіх сутыкненняў сталі 30 чалавек, пацярпелі некалькі соцень пратэстуючых і паліцэйскіх. 14 снежня ў краіне было ўведзена надзвычайнае становішча на 30 дзён.

10 студзен 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/119/67869
Текущая дата: 19.11.2024