У Ташкенце пабачыла свет кніга паэзіі Святланы Быкавай «Шэпт зорак» на дзвюх мовах — узбекскай і рускай.
Наклад выдання — 1000 экзэмпляраў. Перакладчыца — вядомы ва Узбекістане мастак слова Дзіларом Абдурахмон кізі (Дзіламор Муротава). Дарэчы, менавіта яна перастварыла на сваю родную мову творы такіх сусветна знакамітых аўтараў, як Ганна Ахматава, Марына Цвятаева, Канстанцін Паўстоўскі, Аляксандр Купрын, Міхаіл Булгакаў, Іван Франко і іншых.
Ва ўступным артыкуле да кнігі С. Быкавай «Шэпт зорак» вось што піша пра перакладчыцу дацэнт Ташкенцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ўсходазнаўства, член Саюза пісьменнікаў Узбекістана Адхамбек Алімбекаў: «Яе новая перакладчыцкая праца — кніга вершаў Святланы Быкавай — гэта неацэнны ўклад ва ўзбекска-беларускія літаратурныя сувязі і, мяркуецца, яна стане яшчэ адным цудоўным падарункам для ўзбекскіх паэтаў».
У сваім артыкуле літаратуразнаўца вельмі ўважліва прааналізаваў вершы Святланы Быкавай і, у прыватнасці, заўважыў: «...Калі чытаеш вершы Святланы Быкавай, здаецца, быццам вандруеш па лясах Беларусі. У іх чуюцца і новае рэха агульначалавечых каштоўнасцяў. Яе вершы, нагэтулькі пявучыя, што ствараецца ўражанне, быццам мілая ласка дакранулася да тваёй свядомасці, тваёй мовы...»

У бліжэйшы час у Ташкенце пабачаць свет на ўзбекскай мове асобныя кнігі дзіцячых пісьменнікаў Беларусі — Генадзя Аўласенкі, Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Алены Масла, а таксама казка класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча «Чортаў скарб». Перакладчыца ўсіх чатырох кніг, адрасаваным самым маленькім чытачам, — Рысалат Хайдарава. Узбекскага празаіка, публіцыста, перакладчыка Р.Хайдараву можна па праву называць паўнамоцным прадстаўніком беларускай літаратуры, беларускай культуры ва Узбекістане.
Аўтар: Сяргей Шычко
Звязда, 22 снежня 2022
Звязда, 22 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/123/67608
Текущая дата: 19.11.2024