Грыф сакрэтнасці знялі з асабістай справы першага ў свеце касманаўта Юрыя Гагарына. Дакументы захоўваюцца ў архіве Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына.
Ініцыятыва зняць грыф сакрэтнасці належыць Раскосмасу. У асабістую справу Гагарына ўваходзяць анкета, падрабязная табліца аб праходжанні сапраўднай ваеннай службы ў Савецкай Арміі, Спіс пасад у атрадзе касманаўтаў ад слухача да лётчыка-інжынера-касманаўта, а таксама дадзеныя аб сямейным становішчы, характарыстыкі з месца вучобы. У ліку іншага захоўваецца характарыстыка на курсанта-пілота Саратаўскага абласнога аэраклуба ДТСААФ Юрыя Гагарына ад 26 верасня 1955 годаякая, якая прадстаўляе асаблівую цікавасць. У дакуменце гаворыцца, што курсант захапляецца баскетболам, мае другі спартыўны разрад і першую судзейскую катэгорыю.
Сярод іншых дакументаў — доказ таго, што Гагарыну пасля заканчэння першага курса ў авіяцыйным вучылішчы рэкамендавалі працягнуць навучанне, а дзяржаўныя экзамены ў 1957 годзе ён здаў на выдатна. Раней розныя інтэрнэт-парталы пісалі пра тое, што нібыта касманаўта пасля першага курса планавалі выключыць з авіяцыйнага вучылішча. Прычынай яны называлі дрэнную тэхніку пілатавання самалёта пры пасадцы.
На сайце Мінабароны Расіі 12 красавіка 2018 года былі апублікаваны ўнікальныя гістарычныя матэрыялы аб афіцэрскай службе Гагарына. Там жа — яго службовая характарыстыка за час знаходжання ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў ВПС СССР, план яго ўрадавых камандзіровак па многіх краінах і загады аб прысваенні касманаўту званняў.
Звязда, 10 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/125/67392
Текущая дата: 19.11.2024