Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не верыць, што можа пачацца трэцяя сусветная вайна, але падкрэслівае, што баяцца і прадбачыць трэба ўсё



Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў журналістам на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі ў Брэсцкай вобласці.

«Прадбачыць трэба ўсё і баяцца ўсяго. Ну хто сёння можа сказаць, што не выбухне трэцяя сусветная вайна. Мы як ніколі блізкія да яе. Але я не веру, што трэцяя сусветная вайна будзе. Таму што небяспека ў тым, што трэцяя сусветная вайна прывядзе да знішчэння ўсіх і ўся. Ну каму хочацца сёння памерці», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Звязда, 21 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/127/66843
Текущая дата: 08.10.2024