Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка заклікаў ЗША не скакаць пад дудку ашалелых палітыкаў у пытанні ядзернай зброі



Прэзідэнт Беларусі ў інтэрв`ю амерыканскай тэлекампаніі NBC заклікаў ЗША не скакаць пад дудку ашалелых палітыкаў у пытанні ядзернай зброі.

"Вы ведаеце, галоўны ініцыятар, які робіць стаўку на прымяненне ядзернай зброі... Не здагадваецеся хто? Я вам скажу. Польшча. Яна правакуе вас - ЗША - на нейкія рухі ў плане ядзернай зброі. Не паддавайцеся на гэтыя хітрыкі. Вы буйная тэхналагічная краіна, не трэба скакаць пад дудку ашалелых палітыкаў", - заклікаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Ёсць ядзерная зброя - няхай яна знаходзіцца на складах там, дзе яна ёсць. Таму што калі толькі рушыць ядзерная зброя, дапусцім, у Польшчу - ланцуговая рэакцыя. З другога боку, пойдуць крокі ў адказ. Таму не трэба на гэта ісці. Трэба супакоіцца і сесці за стол перагавораў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

14 кастрычніка 2022, Астана
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/128/66789
Текущая дата: 08.10.2024