У рамках візіту ўрадавай дэлегацыі Беларусі ў Сірыю перададзены гуманітарны груз для сірыйскага народа.
У яго склад увайшлі медыкаменты, дзіцячае адзенне і абутак.
Аб’ём гуманітарнага грузу склаў каля 2,3 тыс. кг.
Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Сірыі развіваецца на фоне няпростых умоў эканамічных санкцый у дачыненні да Сірыі, разбурэння транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры, вострага дэфіцыту фінансавых сродкаў у сірыйскага ўрада і зніжэння пакупніцкай здольнасці насельніцтва краіны. У 2021 годзе тавараабарот Беларусі і Сірыі склаў $8,2 млн (рост на 41,3 працэнта да 2020 года), экспарт — $7,6 млн (рост на 47,9 працэнта), імпарт — $0,6 млн (рост на 6,1 працэнта). Сальда дадатнае — $7,0 млн.
У асноўным Беларусь экспартуе ў Сірыю спецыфічныя тавары, сухое малако, лекавыя сродкі, трактары і седлавыя цягачы, а імпартуе аліўкавы алей, садавіну і гародніну, арэхі, каву. Дзейнічае таксама сумесная беларуска-сірыйская камісія па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве.
Звязда, 24 лістапада 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/129/67172
Текущая дата: 19.11.2024