Белорусский портал в Казахстане

На 92-м годзе жыцця памёр рэжысёр Жан-Люк Гадар



Франка-Швейцарскі рэжысёр Жан-Люк Гадар памёр на 92-м годзе жыцця. Інфармацыю аб смерці рэжысёра пацвердзілі яго блізкія.

Гадар — адзін з рэжысёраў, якія стаялі ля вытокаў французскай «Новай хвалі». Яго ранняя творчасць аказала вялікі ўплыў на развіццё сусветнага кінематографа. Дэбютны фільм рэжысёра «На апошнім дыханні» выйшаў на экраны ў 1960-м годзе, галоўныя ролі ў ім выканалі Жан-Поль Бельмандо і Джын Сіберг. Асаблівасць карціны заключалася ў тым, што сцэнарый Гадар і Франсуа Труфо складалі перад пачаткам здымачнага дня, а дыялогі акцёры прыдумлялі ў працэсе.

Звязда, 13 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/132/66493
Текущая дата: 08.10.2024