Белорусский портал в Казахстане

У Нью-Ёрку адкрылася 77-я сесія Генеральнай Асамблеі ААН



77-я сесія Генеральнай Асамблеі ААН стартавала ў Нью-Ёрку, паведамляе ТАСС.

На працягу года сесія будзе разглядаць тэмы змены клімату, барацьбы з каранавіруснай і іншымі інфекцыямі, запазычанасцяў краін, якія развіваюцца, сучасных канфліктаў і крызісаў, а таксама пытанні ўстойлівага развіцця.

На дадзены момант дыпламаты павінны зацвердзіць парадак дня, скласці расклад пасяджэнняў, размеркаваць паўнамоцтвы дэлегацый і сфармаваць працоўныя камітэты. Ужо вядома, што тыдзень высокага ўзроўню, у якім удзельнічаюць кіраўнікі дзяржаў, урадаў і міністры замежных спраў розных краін пройдзе 20-26 верасня.

Звязда, 14 верасня 2022


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/132/66503
Текущая дата: 08.10.2024