Белорусский портал в Казахстане

Егіпет і Катар сталі партнёрамі па дыялогу ШАС



У Ташкенце адбылася цырымонія падпісання мемарандумаў аб наданні Егіпту і Катару статусу партнёраў па дыялогу Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, паведамляецца на афіцыйным сайце МЗС Узбекістана.

Дакументы падпісалі генеральны сакратар ШАС Чжан Мін, першы намеснік кіраўніка МЗС Егіпта Хамдзі Санад Лаза і дзяржаўны міністр замежных спраў Катара Султан бін Саад аль-Мурэйхі.

Адзначаецца, што мемарандумы прадугледжваюць супрацоўніцтва паміж ШАС і краінамі-партнёрамі ў розных сферах, у тым ліку ў галіне рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці, энергетыкі, гандлю і інш. Акрамя таго, статус дзяржавы — партнёра ШАС дазваляе прымаць удзел у мерапрыемствах арганізацыі па запрашэнні дзяржаў, якія з’яўляюцца яе членамі.

Цырымонія падпісання дакументаў прайшла ў рамках падрыхтоўкі да саміту ШАС, які запланаваны на 15-16 верасня.

Звязда, 14 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/132/66513
Текущая дата: 08.10.2024