Акцэнт на гэтым 26-га кастрычніка зрабіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч на сустрэчы з працоўнымі калектывамі Гомельскай вобласці па пытаннях ваенна-палітычнага становішча ў краіне і за мяжой.
Аляксандр Вальфовіч нагадаў: падобныя інфармацыйныя сустрэчы праходзяць па ўсёй краіне па даручэнні Прэзідэнта.
«Абстаноўка сёння ў свеце насычаная падзеямі і, на жаль, характарызуецца абвастрэннем супрацьстаяння. Усё гэта наступствы барацьбы Усходу і Захаду, двух лагераў. З аднаго боку стаіць Расійская Федэрацыя, Кітай. З іншага боку — калектыўны Захад на чале з ЗША, якія не хочуць саступаць у зломе аднапалярнага свету, які існаваў да гэтага часу. Але архітэктура міжнароднай бяспекі сёння разбурана, і аднапалярнаму свету ў любым выпадку ўжо не быць. Будуецца шматпалярны свет», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.
Ён звярнуў увагу: амерыканцы, дзе з’яўляюцца, спрабуюць стварыць ачагі напружанасці. «Дзе з’яўляюцца амерыканцы, усюды ўспыхваюць канфлікты, усюды войны, слёзы, разруха, смерць. Гэта і далёкая дуга, і Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён, і Сярэдняя Азія, і Еўропа», — пералічыў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі.
«Галоўная мэта амерыканцаў — ліквідаваць галоўнага канкурэнта — Расійскую Федэрацыю», — падкрэсліў ён.
Звязда, 26 кастрычніка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/132/66954
Текущая дата: 19.11.2024