Белорусский портал в Казахстане

У Ізраілі адкрылі мемарыял у памяць аб ахвярах гета ў Беларусі



Урачыстая цырымонія адбылася на алеі памяці ў «Лесе пакутнікаў» пад Іерусалімам. У ёй прыняў удзел беларускі пасол Яўген Вараб’ёў.

Мемарыял выкананы ў выглядзе каменнай стэлы, на адным баку якой пад контурным малюнкам Беларусі на трох мовах — іўрыце, англійскай і беларускай — напісана «У памяць пра 800 тысяч яўрэяў, якія загінулі ў гады халакоста на беларускай зямлі. І ў падзяку беларусам-праведнікаў народаў свету».У 1941-1944 гады ў Беларусі нямецкія акупанты стварылі і знішчылі больш за 370 гета".

Помнік — сумесная ініцыятыва дыппрадстаўніцтва і Усеізраільскага аб’яднання выхадцаў з Беларусі пры падтрымцы яўрэйскага Нацыянальнага фонду і бізнесу. На цырымоніі прысутнічалі каля 200 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі ўрада і парламента Ізраіля.

Удзельнікі ўсклалі да мемарыяла вянкі і кветкі, а таксама камяні па яўрэйскай традыцыі.

Звязда, 22 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/133/66872
Текущая дата: 19.11.2024