Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўлены 30 гадоў таму назад, аднак для беларусаў Іспанія даўно вядомая як дзяржава з багатай гісторыяй і непаўторнай культурай, сардэчнымі і гасціннымі людзьмі.
«Спадзяюся, што, нягледзячы ні на геаграфічную адлегласць, ні на складаную геапалітычную сітуацыю, Рэспубліка Беларусь і Каралеўства Іспанія застануцца добрымі партнёрамі і захаваюць узаемную цікавасць да падтрымання і развіцця двухбаковага супрацоўніцтва на карысць абодвух народаў», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім жыхарам Іспаніі моцнага здароўя, міру, стабільнасці і росквіту.
Звязда, 12 кастрычніка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/135/66758
Текущая дата: 19.11.2024