Белорусский портал в Казахстане

Літоўскія пагранічнікі выштурхнулі семярых грамадзян Ірана на тэрыторыю Беларусі



Літоўскія пагранічнікі выштурхалі семярых грамадзян Ірана на тэрыторыю Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі.

У Дзяржпагранкамітэце расказалі, што днём 16 жніўня літоўскія ваеннаслужачыя даставілі з глыбіні тэрыторыі краіны да лініі граніцы семярых грамадзян Ірана. З прымяненне фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў яны выштурхалі бежанцаў на беларускую тэрыторыю.

Паводле слоў грамадзян Ірана, літоўскія пагранічнікі неаднаразова займаліся рукапрыкладствам, нягледзячы на тое, што ведалі аб праблемах з сэрцам у аднаго з мужчын.

Краіны ЕС адкрыта праводзяць палітыку двайных стандартаў у адносінах да людзей, якія шукаюць прыстанішча, адзначылі ў ведамстве. Прынцып еўрапейскай дэмакратыі цяпер грунтуецца на ўзаконьванні норм, якія супярэчаць гуманітарнаму праву і чалавечым каштоўнасцям, сказалі на заканчэнне ў ДПК.

18 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/137/66110
Текущая дата: 08.10.2024