Народна-вызваленчая армія Кітая (НВАК) «павінна сканцэнтравацца на падрыхтоўцы да ўдзелу ў сапраўдных баявых дзеяннях», заявіў старшыня КНР і кіраўнік Цэнтральнага ваеннага савета краіны Сі Цзіньпін.
Як паведаміла Цэнтральнае тэлебачанне Кітая, такое ўказанне ён накіраваў удзельнікам семінара па нацыянальнай абароне і ваеннай рэформе, якое прайшло ў Пекіне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Палітбюро ЦК КПК.
Кіраўнік КНР таксама даручыў строга прытрымлівацца плана па дасягненні мэтаў рэформы арміі.
Звязда, 21 верасня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/137/66556
Текущая дата: 19.11.2024