Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Мерапрыемства пройдзе ў Самаркандзе. Плануецца, што кіраўнік беларускай дзяржавы 16 верасня выступіць на пасяджэнні ў пашыраным складзе Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС. Аляксандр Лукашэнка агучыць прыярытэты ўзаемадзеяння Беларусі ў фармаце ШАС, таксама з улікам пададзенай раней заяўкі на далучэнне краіны да гэтай арганізацыі ў якасці паўнапраўнага члена (цяпер Беларусь мае статус наглядальніка). Размова таксама пойдзе аб актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.
Плануецца, што на палях саміту адбудуцца сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з замежнымі калегамі, у ходзе якіх будзе абмяркоўвацца пераважна двухбаковая тэматыка і развіццё супрацоўніцтва па ключавых напрамках.
Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел і ў шэрагу нефармальных мерапрыемстваў, арганізаваных узбекскім бокам для ўдзельнікаў саміту.
14 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
14 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/138/66500
Текущая дата: 19.11.2024