У Куала-Лумпур (Малайзія) 21 кастрычніка было падпісана пагадненне паміж урадамі Беларусі і Сейшэльскіх Выспаў аб паветраных зносінах. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінтранса.
Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Ігар Голуб і міністр транспарту Рэспублікі Сейшэльскія Выспы Энтані Дэжак.
Як растлумачылі ў Мінтрансе, пагадненне накіравана на рэгуляванне аператыўных і тэхнічных аспектаў у галіне паветранага транспарту і з’яўляецца прававой асновай для арганізацыі палётаў. У далейшым гэта дазволіць авіяперавозчыкам выконваць пасажырскія і грузавыя рэйсы паміж аэрапортамі дзвюх краін.
У міністэрстве ўпэўнены, што рэалізацыя дакумента будзе садзейнічаць умацаванню турыстычных, эканамічных і камерцыйных сувязей паміж Беларуссю і Сейшэльскімі Выспамі.
Звязда, 22 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/14/75660
Текущая дата: 28.12.2024