Белорусский портал в Казахстане

Анамальная спякота ў Іспаніі забрала жыцці больш за 2 тыс. чалавек у ліпені



Пра гэта піша прэс-служба Інстытута здароўя Карласа III.

У мінулым годзе за такі ж перыяд, па дадзеных сістэмы маніторынгу штодзённай смяротнасці інстытута, смерцяў ад высокіх тэмператур было прыкладна ў чатыры разы менш.

З агульнай колькасці смерцяў больш за 1,3 тыс. чалавек былі старэйшы за 85 гадоў, яшчэ 470-ад 75 да 84 гадоў. Амаль 180 памерлых ад спёкі былі ва ўзросце ад 65 да 74 гадоў, больш 80-ад 45 да 64 гадоў.

Акрамя гэтага, анамальная спякота стала прычынай смерці дзесяці дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў.

Больш за ўсё людзей загінула 18 і 19 ліпеня — 184 чалавекі. У гэты час сярэдняя тэмпература па краіне вагалася ў раёне 38-40 градусаў спякоты.

Звязда, 31 ліпеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/140/66012
Текущая дата: 08.10.2024