Аб гэтым заявіў кіраўнік арганізацыі Рафаэль Гросі.
Паводле слоў Гросі, склад групы экспертаў МАГАТЭ ўжо вызначаны. «Ганаруся, што ўзначальваю гэту місію, якая прыбудзе на Запарожскую АЭС на бягучым тыдні», — заявіў генеральны сакратар МАГАТЭ.
Інспектары арганізацыі маюць намер ацаніць урон, нанесены АЭС у выніку абстрэлаў, а таксама праверыць работу сістэм бяспекі станцыі. Місія МАГАТЭ таксама павінна прапанаваць неабходныя меры для забеспячэння бяспекі атамнай станцыі.
Украінскія ваенныя вядуць масіраваны абстрэл атамнай станцыі ў Запарожскай вобласці з пачатку жніўня. Такія атакі могуць прывесці да ядзернай катастрофы, якая па сваіх маштабах будзе супастаўная з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС.
Звязда, 29 жніўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/141/66334
Текущая дата: 19.11.2024