Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём Незалежнасці



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Упэўнены, што сённяшнія супярэчнасці не змогуць разбурыць шматвяковы фундамент шчырых добрасуседскіх адносін паміж народамі дзвюх краін, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларусь і ў далейшым прадоўжыць выступаць за захаванне згоды, развіццё дружалюбных узаемапаважлівых кантактаў на ўсіх узроўнях".

Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў украінцам мірнага неба, талерантнасці, мужнасці, сілы і поспехаў у аднаўленні дастойнага жыцця.

24 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/142/66226
Текущая дата: 19.11.2024