Белорусский портал в Казахстане

Бельская: Структурам ААН трэба рашуча рэагаваць на дыскрымінацыю рускамоўных грамадзян у ЕС



Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН у Жэневе Ларыса Бельская ў час 50-й сесіі Савета па правах чалавека прыняла ўдзел у дыскусіі са спецыяльным дакладчыкам па сучасных формах расізму, паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў.

Беларускі дыпламат прыцягнула ўвагу да маштабнай дыскрымінацыі ў краінах ЕС рускамоўных грамадзян, уключаючы беларусаў, у розных сферах жыццядзейнасці — у перамяшчэнні, адукацыі, культуры, спорце, ахове здароўя, фінансах. Яна адзначыла, што заахвочванне русафобіі і санкцыйная апантанасць заходніх палітыкаў садзейнічаюць распальванню міжцывілізацыйнага канфлікту ў Еўропе.

Ларыса Бельская звярнула ўвагу спецдакладчыка на тое, што ў шэрагу заходніх і іншых краін названыя працэсу развіваюцца пры небяспечнай падтрымцы на дзяржаўным узроўні дзейнасці ваенізаваных груп, якія прапаведуюць міжнацыянальную і расавую нянавісць, ідэалогію неанацызму.

«Беларусь заклікала спецдакладчыка аб’ектыўна і непрадузята ацэньваць гэтыя працэсы і самым рашучым чынам рэагаваць на факты дыскрымінацыі беларусаў і рускіх, дабівацца аднаўлення іх правоў», — падкрэслілі ў МЗС.

Беларуская дэлегацыя запрасіла савет азнаёміцца з чарговым дакладам МЗС па найбольш рэзанансных выпадках парушэнняў правоў чалавека ў асобных краінах свету, які быў апублікаваны напярэдадні.

Звязда, 5 ліпеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/144/65662
Текущая дата: 08.10.2024