Адпаведную заяву Аляксандр Лукашэнка зрабіў на нарадзе па стварэнні партовых магутнасцей для экспарту беларускай прадукцыі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў прыняць меры ў сувязі з тым, што беларускі бок быў фактычна пазбаўлены ўласнасці ў клайпедскім порце.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што акрамя санкцый адносна транспартоўкі калію, Літва таксама фактычна забрала ўласнасць беларускага прадпрыемства ў Клайпедзе. Як вядома, з 2013 года "Беларуськалій" з`яўляецца ўласнікам 30 працэнтаў акцый клайпедскага тэрмінала сыпучых грузаў BKT.
"Мала таго што гэтыя санкцыі незаконна ўвялі, дык яшчэ і фактычна забралі вашу ўласнасць", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да ўдзельнікаў нарады.
"Адабралі", - удакладніў прэм`ер-міністр Раман Галоўчанка.
"Гэта не павінна беспакарана прайсці, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Прадумайце і мне далажыце, якія меры мы можам і прымем у бліжэйшы час і ў сярэднетэрміновай перспектыве. Адбіраць уласнасць нікому не дазволена. Мала таго што там нашы санаторыі, дзе мы лячылі чарнобыльцаў, як ты кажаш, адабралі (размова пра санаторый "Беларусь" у латвійскай Юрмале, які вымушаны быў спыніць работу з-за санкцый.), дык і тут. Гэта ж немалыя грошы. Таму меры павінны быць прыняты як сёння-заўтра, так і паслязаўтра".
11 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
11 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/144/66044
Текущая дата: 19.11.2024