Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Арменіі Ваагну Хачатурану ў сувязі з чалавечымі ахвярамі ў выніку выбуху на тэрыторыі гандлёвага цэнтра ў Ерэване



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Глыбока ўзрушаны паведамленнем аб разбуральным выбуху на тэрыторыі гандлёвага цэнтра горада Ерэвана, - гаворыцца ў спачуванні. - Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні і словы падтрымкі вам, паважаны Ваагн Гарнікавіч, родным і блізкім загінулых, жадаю хутчэйшага выздараўлення пацярпелым".

15 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/144/66063
Текущая дата: 19.11.2024