Еўропа змагаецца з ляснымі пажарамі, агнём ахоплены нацыянальныя паркі і запаведнікі.
У прыватнасці, у Чэхіі гарыць нацыянальны парк "Чэшская Швейцарыя". З агнём вядуць барацьбу больш за 100 ратавальнікаў і авіяцыя. Праваахоўнікі перакрылі пад`язныя дарогі, жыхароў эвакуіравалі.
У Грэцыі маштабны пажар у нацыянальным парку "Дадзія". Улады краіны праводзяць эвакуацыю, на сёння з небяспечнай зоны вывезены больш за 450 чалавек. Гарыць і папулярны ў турыстаў востраў Лесбас у Эгейскім моры.
Акрамя таго, пажары закранулі запаведнікі Германіі. У Іспаніі агнём спалена звыш 20 тыс. га лесу.
26 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
26 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/146/65908
Текущая дата: 20.11.2024