СААЗ на сённяшні дзень мае інфармацыю аб 14 тыс. пацверджаных выпадкаў заражэння воспай малпаў у 80 краінах. Пра гэта заявіў гендырэктар СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэесус.
Гендырэктар арганізацыі таксама расказаў, што сёння вядома аб 5 смяротных выпадках, усе яны зарэгістраваны ў Афрыцы. Тэдрос Гебрэесус адзначыў, што найважнейшым інструментам у барацьбе са ўспышкай гэтага захворвання з’яўляецца распаўсюджванне інфармацыі аб ім, каб грамадзяне змаглі лепш абараніць сябе.
Звязда, 20 ліпеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/147/65850
Текущая дата: 20.11.2024