Па меры таго, як Захад напампоўвае Украіну ўсё больш дальнабойнай зброяй, геаграфічныя задачы спецаперацыі будуць адсоўвацца ад цяперашняй лініі яшчэ далей, канстатаваў Сяргей Лаўроў.
Геаграфічныя задачы спецыяльнай ваеннай аперацыі Расіі на Украіне змяніліся, заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв`ю галоўрэду RT і медыягрупы "Расія сёння" Маргарыце Сіманьян.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нагадаў, што задача спецаперацыі РФ была вызначана прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным: гэта дэнацыфікацыя Украіны і яе дэмілітарызацыя – каб ніякіх пагроз бяспекі з тэрыторыі гэтай краіны для РФ не было, і гэтая задача засталася нязменнай.
Што да геаграфічных мэт, то яны змяніліся, канстатаваў Сяргей Лаўроў. Ён нагадаў, што на момант сустрэчы перагаворшчыкаў, якая адбылася ў Стамбуле 29 сакавіка, расійскі бок арыентаваўся на геаграфію таго моманту – размова ішла аб Данецкай і Луганскай народных рэспубліках.
"Цяпер геаграфія іншая. Гэта далёка не толькі ДНР і ЛНР, гэта яшчэ і Херсонская вобласць, Запароская вобласць і шэраг іншых тэрыторый, і гэты працэс працягваецца, прычым працягваецца паслядоўна і настойліва", – адзначыў міністр.
Кіраўнік МЗС РФ таксама папярэдзіў, што гэта не мяжа. Паколькі Захад працягвае напампоўваць Украіну ўсё больш дальнабойнай зброяй – у прыватнасці HIMARS, геаграфічныя задачы аперацыі будуць пераглядацца і адсоўвацца далей ад цяперашняй лініі.
"Таму што мы не можам дапусціць, каб на той частцы Украіны, якую будзе кантраляваць Зяленскі ці хто яго заменіць, знаходзілася зброя, якая будзе ўяўляць прамую пагрозу нашай тэрыторыі і тэрыторыі тых рэспублік, якія аб`явілі аб сваёй незалежнасці, тыя, якія хочуць сваю будучыню вызначыць самастойна", – сказаў на заканчэнне Сяргей Лаўроў.
Спецаперацыя РФ
Аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абвясціў раніцай 24 лютага, праз некалькі дзён пасля таго, як Расія прызнала незалежнасць Данецкай і Луганскай народных рэспублік.
Асноўныя задачы першага этапу, як раней заявілі ў Мінабароны РФ, былі выкананы 25 сакавіка – істотна зніжаны баявы патэнцыял Украіны. Галоўнай жа мэтай у расійскім ваенным ведамстве называлі вызваленне Данбаса.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/147/65859
Текущая дата: 20.11.2024