Белорусский портал в Казахстане

У Іспаніі амаль 240 чалавек памерлі з-за невыноснай спякоты



Па дадзеных Інстытута Здароўя Карласа III, які з’яўляецца падведамным Міністэрству аховы здароўя краіны, з 10 па 14 ліпеня ўключна ў каралеўстве памерлі 237 чалавек з-за празмерна высокай тэмпературы паветра.

У дзяржаўным метэаралагічным агенцтве Іспаніі павысілі ўзровень небяспекі надвор’я ў большасці рэгіёнаў да жоўтага і аранжавага. У асобных правінцыях ўзровень трывогі павышаны да самага высокага — «чырвонага» (надзвычайная небяспека). Тэмпература можа дасягаць амаль плюс 45 градусаў.

Звязда, 16 ліпеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/148/65787
Текущая дата: 20.11.2024