Улады Латвіі зручныя тым, хто тузае іх за нітачкі, заявіў латвійскі палітык у праекце «У тэме» на YouTube-канале БЕЛТА.
«Вы ведаеце, гадоў 5 таму яшчэ, выступаючы з трыбуны парламента, калі была чарговая істэрыя з нагоды дзеянняў Расіі і Пуціна, я сказаў літаральна наступнае: Хлопцы, калі дзесьці прарве вадаправод у нейкім мікрараёне, у нас смела можна казаць, што вінаваты Пуцін ці Лукашэнка, як каму зручней», – адзначыў Яніс Адамсанс.
Кіраўнік любой дзяржавы, у першую чаргу, павінен клапаціцца пра жыхароў сваёй краіны, забяспечваць іх бяспеку і абараняць іх інтарэсы, падкрэсліў палітык. «Калі на ўсходзе я гэта назіраю, то на Захадзе, на жаль, не, — канстатаваў ён. — У нас на Захадзе, і ў тым ліку ў Латвіі, у прынцыпе ва ўладзе людзі, якіх нельга назваць асобамі. Гэта шэрая маса. І таму яны вельмі зручныя тым, хто тузае за нітачкі».
Госцем чарговага выпуску праекта «у тэме» на YouTube-канале БелТА стаў дэпутат 6-га, 7-га і 10-га сеймаў Латвіі, былы камандуючы Дзяржаўнай памежнай службай Латвіі, экс-міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Адамсанс.
Звязда, 16 ліпеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/148/65799
Текущая дата: 20.11.2024