Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў сустрэўся з міністрам унутраных спраў Таджыкістана Рахімзада Рамазонам Хамро, паведамляе МУС.
На сустрэчы са сваім таджыкскім калегам Іван Кубракоў адзначыў, што бягучая міжнародная абстаноўка застаецца напружанай.
«Абвастрыліся практычна ўсе вядомыя выклікі і пагрозы глабальнай грамадскай бяспецы. Экстрэмізм, тэрарызм, незаконны абарот наркотыкаў, злачынствы ў IT-сферы, нелегальная міграцыя і іншыя віды транснацыянальнай злачыннасці не маюць меж і выяўляюцца ў самых радыкальных формах», — падкрэсліў міністр унутраных спраў.
«Абвастрыліся практычна ўсе вядомыя выклікі і пагрозы глабальнай грамадскай бяспецы. Экстрэмізм, тэрарызм, незаконны абарот наркотыкаў, злачынствы ў IT-сферы, нелегальная міграцыя і іншыя віды транснацыянальнай злачыннасці не маюць меж і выяўляюцца ў самых радыкальных формах», — падкрэсліў міністр унутраных спраў.
Сучасныя тэндэнцыі развіцця злачыннасці, упэўнены Іван Кубракоў, патрабуюць ад праваахоўнікаў прыняцця дзейсных мер. «Мы ўсведамляем важнасць сумеснай працы і гатовыя да далейшага паглыблення партнёрства. Сярод найбольш актуальных для нас напрамкаў міжведамаснага супрацоўніцтва — вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне перадавога вопыту па ўсіх сферах дзейнасці, а таксама ўзаемнае навучанне, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў на базе адукацыйных устаноў розных ступеняў прафесійнай адукацыі», — сказаў ён.
Таксама міністр праінфармаваў, што ў МУС Беларусі вядзецца актыўная работа па падрыхтоўцы і правядзенні ў жніўні пасяджэння Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў СНД. Кіраўнік праваахоўнага ведамства запрасіў міністра ўнутраных спраў Таджыкістана ў Беларусь для ўдзелу ў форуме.
«Паміж нашымі міністэрствамі няма і не можа быць закрытых тэм для абмеркавання, мы гатовы падзяліцца сваімі напрацоўкамі ў сферы раскрыцця і прафілактыкі злачынстваў. Не можа быць ніякага развіцця дзяржавы, калі не будзе бяспекі. Кіраўнікі нашых краін не проста калегі, яны сябры. Задача пастаўлена адна — каб грамадзяне Таджыкістана і Беларусі адчувалі сябе ў бяспецы, дзе б яны ні знаходзіліся», — адзначыў Іван Кубракоў.
Звязда, 16 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/15/74741
Текущая дата: 16.11.2024