Міністэрства замежных спраў Беларусі апублікавала на афіцыйным сайце чарговы даклад "Найбольш рэзанансныя выпадкі парушэння правоў чалавека ў асобных краінах свету - 2022".
Вывучыўшы дакумент, БЕЛТА прыводзіць асобныя факты, якія характарызуюць красамоўна палітыку асобных дзяржаў.
Паліцэйскае самавольства ў ЗША
Адной з важных праблем у сферы абароны правоў чалавека ў ЗША доўгі час з`яўляецца няздольнасць амерыканскіх улад забяспечыць абарону насельніцтва ад насілля з боку паліцыі. Больш як 1,1 тыс. чалавек загінулі ў ЗША ў 2021 годзе ў выніку насілля з боку паліцыі. Большасць забойстваў адбылося ў час ненасільных правапарушэнняў або калі злачынства наогул не было.
З 2015 года паліцыя ЗША смяротна параніла больш як 6,3 тыс. чалавек, але толькі 91 паліцэйскі быў арыштаваны, што складае ўсяго 1 працэнт ад агульнай колькасці злачынцаў. Паводле інфармацыі амерыканскіх СМІ, у 2021 годзе адбыліся 693 масавыя расстрэлы, што на 10 працэнтаў больш, чым у 2020-м. Больш як 44 тыс. чалавек былі забіты ў выніку насілля з прымяненнем агнястрэльнай зброі.
Улады ЗША не выконваюць прынцыпы справядлівага судовага разбору і працэдур. У апошнім дакладзе спецыяльны дакладчык па пытанні аб заахвочванні і абароне правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам Фінула Ні Ілан інфармавала, што ў цэнтры ўтрымання пад вартай у Гуантанама ў агульнай колькасці застаюцца пад вартай 38 мужчын-мусульман. Многіх з гэтых людзей Злучаныя Штаты ўтрымліваюць пад вартай ужо дваццаты год. Многія з іх перажылі катаванні. Дванаццаць з іх былі абвінавачаны ў злачынствах, звязаных з тэрарызмам, і праходзяць праз сістэму ваенных камісій, а не грамадзянскіх судоў. Паводле слоў спецдакладчыка, бягучыя ўмовы ў Гуантанама параўнальныя з катаваннем.
Акрамя таго, улады ЗША не змаглі забяспечыць сваім грамадзянам эфектыўную абарону ў сферы аховы здароўя. Нягледзячы на наяўнасць перадавога медыцынскага абсталявання і тэхналогій, у ЗША была зарэгістравана найбольшая ў свеце колькасць выпадкаў заражэння і смерці ад COVID-19. Паводле даных Універсітэта Джона Хопкінса, да канца лютага 2022 года колькасць пацверджаных выпадкаў захворвання на COVID-19 у ЗША перасягнула 78 млн, а колькасць памерлых - больш за 940 тыс. чалавек.
Жорсткія адносіны да мігрантаў у Польшчы
Польшча "праславілася" вельмі жорсткімі адносінамі да мігрантаў. Шматлікія выпадкі выдварэння мігрантаў, ігнараванне працэдур прадастаўлення ім прыстанішча і гарантый правоў чалавека з боку Польшчы пацвярджае нават арганізацыя Amnesty International.
Большасць з тых, хто перасякаў лінію граніцы і апынаўся на тэрыторыі Польшчы, літаральна праз некалькі соцень метраў затрымліваліся польскімі пагранічнікамі і выдвараліся назад. Вядомы і зафіксаваны факт насільнага выдварэння з Польшчы ў Беларусь у лютым бягучага года 18-гадовага грамадзяніна Сірыі па імені Ісмаіл, які знаходзіўся ў стане максімальнага знясілення і меў патрэбу ў медыцынскай дапамозе. Супрацоўнікі польскай пагранслужбы ў начны час сутак забралі маладога чалавека з бальніцы горада Сямятычы Падляскага ваяводства і вывезлі на беларускі бок граніцы.
Не захоўваюцца правы чалавека і ў асобных лагерах для прыёму мігрантаў у Польшчы. Людзі ўтрымліваюцца там ва ўмовах "ніжэйшых за турэмныя стандарты", што нярэдка вымушае мігрантаў на такія крайнія меры, як аб`яўленне галадоўкі ў знак пратэсту. Змешчаныя ў такіх лагерах мігранты часта падвяргаюцца прыніжальнаму асабістаму надгляду, а той факт, што супрацоўнікі пагранічнай службы звяртаюцца да іх па нумарах, з`яўляецца прыкладам крайняй дэгуманізацыі. Акрамя таго, затрыманых запалохваюць, ахоўнікі адбіраюць у іх асабістыя рэчы і выкарыстоўваюць супраць іх пярцовы газ. Усе гэтыя дзеянні польскіх сілавікоў прыводзяць да значнай крыміналізацыі міграцыйных працэсаў.
Сакрэтныя турмы ЗША ў Літве
У сваім дакладзе 2022 года спецыяльны дакладчык па пытанні аб падтрыманні і абароне правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам Фінула Ні Ілан нагадала, што Еўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў Літву нараўне з шэрагам іншых дзяржаў саўдзельніцай катаванняў і насільных знікненняў зняволеных у рамках праграм ЗША па выдачы і тайным утрыманні пад вартай. Спецдакладчык заклікала забяспечыць правядзенне або ў адпаведных выпадках аднаўленне ўрадамі, у тым ліку Літвы, эфектыўнага незалежнага судовага або квазісудовага расследавання дакладных сцверджанняў аб тым, што на іх тэрыторыі былі створаны сакрэтныя турмы ("чорныя дзіркі").
Літоўскія ўлады ўхіляюцца ад расследавання свайго дачынення да катаванняў у сакрэтных турмах Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША, зрэшты, як і прадаўжаюць адмаўляць наяўнасць такіх турмаў у краіне. Разам з тым у снежні 2021 года Міністэрсва юстыцыі Літвы выплаціла кампенсацыю палесцінцу Абу Зубайду за незаконнае ўтрыманне ў сакрэтнай турме ЦРУ пад Вільнюсам. Той факт, што Еўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў Літву выплаціць гэту кампенсацыю, сведчыць аб ілжывасці адмаўлення ўладамі Літвы наяўнасці такіх турмаў.
Жорсткае абыходжанне санкцыянавана на дзяржаўным узроўні не толькі ў адносінах да зняволеных, але і ў адносінах да мігрантаў. У ліпені 2021 года Літва прыняла закон, які абмяжоўвае абскарджанне адмоў у прадастаўленні прыстанішча і дапускае магчымую дэпартацыю ў працэсе абскарджання. З таго часу затрыманні на граніцы сталі звычайнай з`явай, а мігранты, перахопленыя або якія спрабуюць трапіць у Літву, падвяргаюцца бесчалавечнаму і жорсткаму абыходжанню. Літоўскія ўлады пацвярджаюць, што па стане на красавік 2022 года ў праве доступу да працэдуры прыстанішча адмоўлена амаль у 9,5 тыс. выпадкаў.
Татальная цэнзура і зачыстка інфаполя ў Латвіі
Сілавымі метадамі падаўляецца права на свабоду выказвання і права на свабоду сходаў у Латвіі. Улады гэтай краіны праводзяць мэтанакіраваную палітыку ўзмацнення цэнзуры і зачысткі інфармацыйнага поля, пазбаўляючы насельніцтва магчымасці атрымання інфармацыі з альтэрнатыўных крыніц. У прыватнасці, заблакіравана беларускае тэлебачанне і партал навін belta.by. Сацыяльныя сеткі і СМІ падпадаюць пад цэнзуру, да іх карыстальнікаў і ўладальнікаў прымяняюць адміністрацыйныя і крымінальныя санкцыі.
Грамадзяне і неграмадзяне Латвіі пазбаўлены альтэрнатыўных крыніц інфармацыі - прадугледжаны штраф за прагляд забароненых СМІ ў памеры 700 еўра. Юрыдычныя асобы могуць быць аштрафаваны на 14 тыс. еўра за распаўсюджванне праграмы перадач забароненых тэлеканалаў або іх трансляцыю.
У заявах з высокіх трыбун апошнім часам усё часцей праяўляюцца рысы нацызму. Ненавісніцкія выказванні сталі нормай для палітычных дзеячаў Латвіі. Публічныя абразы і прыніжэнні распальваюць варожасць і дыскрымінацыю ў грамадстве.
З улікам забароны на святкаванне Дня Перамогі ў Латвіі для кантролю за парадкам у памятных месцах 8-9 мая 2022 года была прыцягнута значная колькасць сілавікоў. Ускладзеныя кветкі ля помніка Вызваліцелям Рыгі 10 мая аператыўна ўбралі трактарам, што выклікала ў часткі грамадства рэакцыю ў адказ: неабыякавыя да падзей жыхары Рыгі зноў прынеслі кветкі і доўгі час заставаліся каля мемарыяла, спыняючы аналагічныя дзеянні гарадскіх улад і нацыяналістычна настроеных грамадзян.
Несанкцыянаванае скопішча людзей каля помніка ў Рызе было ўспрынята кіраўніцтвам краіны вельмі негатыўна, былі аддадзены адпаведныя распараджэнні. Паліцыя з дапамогай спецыяльных сродкаў рэагавання зачысціла прастору вакол асноўнага помніка і перакрыла доступ у парк Перамогі.
Дэпутат Еўрапарламента Таццяна Жданок і актывісты, якія выйшлі на акцыю супраць зносу помніка Вызваліцелям Рыгі, былі затрыманы паліцыяй. Маладога чалавека, які прыйшоў 10 мая ў парк з расійскім сцягам, абвінавацілі ў апраўдванні генацыду, яму пагражае пазбаўленне волі на пяць гадоў. За дапушчэнне людзей да манумента для ўскладання кветак пазбаўлены пасад некаторыя супрацоўнікі паліцыі. Зноў парк Перамогі адкрыецца для жыхароў і гасцей Рыгі пасля дэмантажу помніка Вызваліцелям, інфармацыю аб зносе якога засакрэцілі, каб пазбегнуць акцый пратэсту.
4 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Несанкцыянаванае скопішча людзей каля помніка ў Рызе было ўспрынята кіраўніцтвам краіны вельмі негатыўна, былі аддадзены адпаведныя распараджэнні. Паліцыя з дапамогай спецыяльных сродкаў рэагавання зачысціла прастору вакол асноўнага помніка і перакрыла доступ у парк Перамогі.
Дэпутат Еўрапарламента Таццяна Жданок і актывісты, якія выйшлі на акцыю супраць зносу помніка Вызваліцелям Рыгі, былі затрыманы паліцыяй. Маладога чалавека, які прыйшоў 10 мая ў парк з расійскім сцягам, абвінавацілі ў апраўдванні генацыду, яму пагражае пазбаўленне волі на пяць гадоў. За дапушчэнне людзей да манумента для ўскладання кветак пазбаўлены пасад некаторыя супрацоўнікі паліцыі. Зноў парк Перамогі адкрыецца для жыхароў і гасцей Рыгі пасля дэмантажу помніка Вызваліцелям, інфармацыю аб зносе якога засакрэцілі, каб пазбегнуць акцый пратэсту.
4 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/150/65638
Текущая дата: 20.11.2024