Краіны Захаду пастаўляюць Украіне з пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі зброю, тэхніку, боепрыпасы і паліва.
Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу на селектарнай нарадзе ў аўторак у Маскве заявіў, што зброя, якая пастаўляе Захад на Украіну, трапляе на Блізкі Усход і чорны рынак.
Міністр адзначыў, што Захад спадзяецца зацягнуць канфлікт ва Украіне і працягвае пастаўляць зброю Кіеву, ужо дастаўлена больш за 28 тысяч тон вайсковых грузаў.
"Паводле наяўных дадзеных, частка замежнага ўзбраення, якое пастаўляецца Захадам Украіне, распаўзаецца па Блізкаўсходняму рэгіёну, а таксама трапляе на чорны рынак", – сказаў Шайгу.
Таксама ён праінфармаваў аб знішчэнні замежных наймітаў ва Украіне. Па дадзеных кіраўніка абароннага ведамства, за апошнія дзесяць дзён 170 наймітаў былі знішчаны, 99 адмовіліся ад удзелу ў баявых дзеяннях і з`ехалі з тэрыторыі Украіны.
Сярод галоўных прыярытэтаў Шайгу назваў выключэнне пагрозы бяспецы грамадзянскага насельніцтва, захаванне жыцця і здароўя падпарадкаванага асабовага складу.
Спецаперацыя працягваецца
Аб пачатку спецаперацыі ў Данбасе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб`явіў 24 лютага - праз некалькі дзён пасля прызнання незалежнасці Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Мэты спецаперацыі - дэмілітарызацыя і дэнацыфікацыя Украіны, заявіў расійскі лідэр.
У Мінабароны РФ запэўнілі, што наносяць удары толькі па аб`ектах ваеннай інфраструктуры Украіны і ўкраінскім войскам.
Сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў у аўторак заявіў, што Расія выканае мэты спецаперацыі на Украіне, нягледзячы на пастаўкі Захадам зброі.
Ён растлумачыў, што РФ вымушана пачала спецаперацыю, бо ва Украіне працавалі біялабараторыі, якія задзейнічаны ў ваенна-біялагічнай праграме ЗША, распаўсюджванне неанацызму, а таксама заяўленыя кіеўскімі ўладамі планы па стварэнні ядзернай зброі і ўступленні ў НАТА стваралі істотныя пагрозы бяспецы не толькі Расіі, але і ўсяго свету.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3/150/65642
Текущая дата: 20.11.2024